Журналіста аблілі сумесьсю чырвонай фарбы і растваральніку ў цягніку ўвечары 7 красавіка. У нападзе, паводле паліцыі, удзельнічалі два чалавекі, адзін зь іх дастаўлены ў аддзяленьне маскоўскага МУС.
Аб затрыманьні падазраванага паведамляюць са спасылкай на ананімныя крыніцы «База», РБК і дзяржаўнае агенцтва ТАСС. Па дадзеных «Базы», нападніка завуць Ільля Маркавец, яму 37 гадоў. Сьцьвярджаецца, што ён грамадзянін Украіны з Чарнігава. Другі падазраваны, 41-гадовы Мікалай Трыфанаў, ураджэнец Узбэкістану, знаходзіцца ў вышуку, піша выданьне.
Зламысьнікі запісалі свой напад на відэа. Затрыманы падазраваны на запісе аблівае нобэлеўскага ляўрэата фарбай, другі здымае гэта на камэру.
Муратава аблілі фарбай у цягніку Масква — Самара. Па словах пацярпелага, адзін з тых, хто нападаў крыкнуў: «Муратаў, вось табе за нашых хлопцаў!». У журналіста дыягнаставалі апёк вачэй і каньюнктывы.
Запіс нападу быў выкладзены ў адным з расейскіх тэлеграм-каналаў. У суправаджальным тэксьце гаварылася аб тым, што напады супраць крытыкаў вайны ва Ўкраіне працягнуцца. Пазьней запіс быў выдалены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску падалі заяўку на правядзеньне «Чарнобыльскага шляху» пад лёзунгам «Не — вайне!»