Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску падалі заяўку на правядзеньне «Чарнобыльскага шляху» пад лёзунгам «Не — вайне!»


Акцыя «Чарнобыльскі шлях» у Менску, 26 красавіка 2019
Акцыя «Чарнобыльскі шлях» у Менску, 26 красавіка 2019

Заяўку на правядзеньне традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якая больш чым за тры дзясяткі гадоў не праводзілася пасьля пачатку пандэміі, падала ў Менгарвыканкам партыя «Зялёныя».

«Мы падалі заяўку на правядзеньне акцыі пад асноўным лёзунгам „Не — вайне!“ і з патрабаваньнямі не дапусьціць удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеных канфліктах, нэўтральнага статусу краіны, вываду войскаў з тэрыторыі Беларусі, салідарнасьці з украінскім народам і недапушчэньня паўтарэньня чарнобыльскай катастрофы», — гаворыцца ў паведамленьні партыі «Зялёныя».

Адзначаецца, што сёлета месцам правядзеньня акцыі выбралі Востраў сьлёз. Аднак арганізатары падкрэсьлілі, што, калі Менгарвыканкам ня выдасьць дазволу на традыцыйнае шэсьце, акцыя праводзіцца ня будзе.

«Мы цэнім бясьпеку грамадзян», — пракамэнтавалі «Зялёныя».

Летась улады Беларусі адмовілі другі раз запар у правядзеньні традыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях».

У выніку, каб адзначыць 35-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, беларусы ў розных краінах сьвету правялі свае акцыі памяці той трагедыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG