Яны едуць цягніком — у ноч на пятніцу выехалі з польскага прымежнага гораду Пшэмысль, паведамляе Deutsche Welle.
Бурэль разьмясьціў фота з паездкі падпісаўшы яго «На шляху да Кіева».
Ляен і Барэль стануць самымі высокапастаўленымі заходнімі чыноўнікамі, якія наведаюць Украіну з пачатку вайны. У склад эўрапейскай дэлегацыі таксама ўваходзяць прэм’ер-міністар Славакіі Эдуард Хегер і шэраг эўрапарлямэнтароў.
У сярэдзіне сакавіка Ўкраіну для сустрэчы зь Зяленскім наведвалі прэмʼеры Польшчы, Чэхіі і Славеніі. Сам Зяленскі днямі запрашаў ва Ўкраіну былых лідэраў Нямеччыны і Францыі Ангелу Меркель і Нікаля Сарказі — каб, паводле Зяленскага, «прадэманстраваць, да чаго прывяла іх палітыка саступак у адносінах да Расеі».
Пасьля візыту ў Кіеў Ляен 9 красавіка вернецца ў Варшаву на канфэрэнцыю донараў Stand Up For Ukraine, якая праводзіцца з мэтай збору сродкаў для ўкраінскіх уцекачоў. Канфэрэнцыю склікалі па ініцыятыве кіраўніка Эўракамісіі, а таксама прэмʼер-міністра Канады Джастына Трудо. У польскі Пшэмысль працягваюць прыбываць украінскія ўцекачы, у асобныя дні іх колькасьць, паводле зьвестак dpa, дасягала 100 тысяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетны напад на вакзал Краматорску, дзясяткі забітых, якія ехалі ў эвакуацыю. 44-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз узгадніў пяты пакет санкцый супраць Расеі