Улады Беларусі вызначылі сьпіс «недружалюбных» краінаў

Аляксандар Лукашэнка

Урад Беларусі апублікаваў пералік замежных дзяржаваў, якія робяць «недружалюбныя дзеяньні ў адносінах да беларускіх юрыдычных або фізычных асобаў».

Адпаведная пастанова ад 6 красавіка 2022 году № 209 зьявілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыла моц з дня яе апублікаваньня.

У пералік увайшлі:

  • усе краіны Эўразьвязу,
  • Альбанія,
  • Аўстралія,
  • Вялікая Брытанія,
  • ЗША,
  • Ісьляндыя,
  • Канада,
  • Ліхтэнштэйн,
  • Нарвэгія,
  • Новая Зэляндыя,
  • Паўночная Македонія,
  • Чарнагорыя,
  • Швайцарыя.

7 красавіка Беларусь усьлед за Расеяй заявіла, што будзе расплачвацца зь «недружалюбным» замежнымі крэдыторамі ў нацыянальнай валюце: пазыкі перад Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця, Паўночным інвэстыцыйным банкам і Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця будуць выплочваць у беларускіх рублях на спэцыяльныя рахункі ў «Беларусбанку».

У гэты ж дзень Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 137 «Аб выканаўчых дакумэнтах», які забараняе плацяжы на карысьць рэзыдэнтаў «недружалюбных» дзяржаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усьлед за Расеяй Беларусь заявіла, што будзе расплачвацца з замежнымі крэдыторамі ў нацыянальнай валюце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў указ, які забараняе прымусовыя плацяжы на карысьць рэзыдэнтаў «недружалюбных» дзяржаў