Малдова забараніла выраб, продаж, захоўваньне і дэманстрацыю «георгіеўскай стужкі», а таксама сымболікі зь літарамі Z і V, якая выкарыстоўваецца для ўхваленьня агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.
Дэманстрацыя сьцягоў, літар, стужак і іншай атрыбутыкі пацягне за сабою штраф у памеры да 9000 леяў (450 эўра) для фізычных і да 18 000 леяў для юрыдычных асоб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова ня можа далучыцца да санкцыяў супраць Расеі, — прэзыдэнтка Мая Санду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўная Рада Ўкраіны забараніла выкарыстаньне літараў «Z» і «V» у якасьці сымбаляў расейскага ўварваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне забароняць дэманстрацыю літары Z як знака падтрымкі вайны