Пра гэта паведамляе польскае выданьне Rzeczpospolita, адзначаючы, што ў школе № 36 у Горадні, дзе дзеці вучыліся па-польску, правялі бацькоўскія сходы, на якіх кіраўніцтва паведаміла, што ад наступнага навучальнага году выкладаньне на польскай мове будзе немагчымае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Берасьці закрыў «Польскую школу», дырэктарку якой зьняволілі ў справе аб вечарыне памяці «праклятых жаўнераў»Кіраўніцтва школы ў Горадні спаслалася на абноўлены закон аб навучаньні, паводле якога выкладаць могуць толькі на адной зь дзяржаўных моваў: беларускай або расейскай. Цяпер дзеці змогуць вывучаць польскую мову і літаратуру толькі як асобны прадмет раз на тыдзень.
Rzeczpospolita дадае, што падобная бацькоўская сустрэча павінна адбыцца ў Ваўкавыску, дзе таксама ёсьць польская школа. У Горадні ў школе навучаецца каля 620 вучняў, у Ваўкавыску — 250.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб не капаць бульбу». Чаму беларускія дзеці ідуць вучыцца ў польскія школы?