Аляксандар Лукашэнка 7 красавіка падпісаў указ нумар 137 «Аб выканаўчых дакумэнтах».
На яго афіцыйным сайце паведамляецца, што дакумэнт «скіраваны на абарону нацыянальных суб’ектаў гаспадараньня ад сьпісаньня зь іх рахункаў сродкаў па патрабаваньнях рэзыдэнтаў замежных дзяржаў, якія ўчыняюць у адносінах да беларускіх юрыдычных або фізычных асоб недружалюбныя дзеяньні».
Указ прыпыняе выкананьне дакумэнтаў, вынесеных на карысьць такіх рэзыдэнтаў. Акрамя таго, уводзіцца абавязак банкаў і іншых фінансавых арганізацый самастойна адмаўляць у прыёме плацёжных патрабаваньняў па выканаўчых дакумэнтах, якія падаюцца гэтымі рэзыдэнтамі, бяз згоды платніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усьлед за Расеяй Беларусь заявіла, што будзе расплачвацца з замежнымі крэдыторамі ў нацыянальнай валюце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Далейшая падтрымка расейскай агрэсіі ня мае для Менску ніякай палітычнай пэрспэктывы, — палітоляг Царык