У прэс-рэлізе пазначана, што беларусы і расейцы, якія зьяўляюцца рэзыдэнтамі іншых краінаў, «змогуць узяць удзел у спаборніцтвах», але «ня змогуць выступаць пад сьцягам РБ ці РФ».
«Як і многія ва ўсім сьвеце, мы ў жаху і абураныя тым, што ўбачылі і даведаліся з рэпартажаў з Украіны», — заявіў прэзыдэнт і галоўны выканаўчы дырэктар BAA Том Грылк. — Мы лічым, што бег — гэта глябальны від спорту, і таму мы павінны зрабіць усё магчымае, каб паказаць нашу падтрымку народу Ўкраіны».
У асацыяцыі адзначылі, што зробяць «разумныя спробы вярнуць грошы спартоўцам з Расеі і Беларусі, якія больш ня змогуць удзельнічаць, у рамках абмежаваньняў, якія накладаюцца фэдэральнымі і міжнароднымі санкцыямі».
Бостанскі маратон — адно з найстарэйшых і найпрэстыжнейшых спаборніцтваў у гэтай дысцыпліне. Першы раз маратон у Бостане правялі ў Дзень Патрыёта ў 1897 годзе. З таго часу ў трэці панядзелак красавіка праводзяцца забегі на 42 км 195 м. Сёлета забег адбудзецца 18 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны зьвяз біятлёну прыпыніў сяброўства нацыянальных фэдэрацыяў Расеі і Беларусі ў арганізацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: FINA адхіліла расейскіх і беларускіх плыўцоў ад чэмпіянату сьвету ў Будапэшце