Рагачоўскі вытворца згушчонкі стаў банкрутам

Рагачоўская згушчонка

Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат, вядомы ў Беларусі вытворца згушчонкі, праз банкруцтва ня будзе выплачваць акцыянэрам дывідэнды за 2021 год. Паведамленьне на сайце прадпрыемства заўважыла «Наша Ніва».

«Прымаючы пад увагу, што па стане на 01.01.2022 паводле зьвестак гадавога бухгальтарскага балянсу ААТ „Рагачоўскі МКК“ арганізацыя набывае ўстойлівы характар неплатаздольнасьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве), (прынята рашэньне. — РС) не налічваць і не рабіць выплату дывідэндаў акцыянэрам ААТ „Рагачоўскі МКК“ за 2021 год», — паведамляецца на сайце камбінату.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі скупляюць соль і цукар. Як на беларускім гандлі адбіліся вайна ва Ўкраіне, санкцыі і закрыцьцё межаў