У beCloud гавораць аб тым, што мэсэнджар мае высокую ступень абароны і цяпер даступны для абанэнтаў МТС, А1 і life:). У ім можна абменьвацца тэкставымі і галасавымі паведамленьнямі, рабіць аўдыёзванкі, перадаваць фота і відэа.
«Сэрвэры для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня карыстальнікаў камунікатарам Depesha разьмяшчаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі дадзеных beСloud. Пры рабоце камунікатара Depesha выконваюцца ўсе патрабаваньні ў абароне інфармацыі, вызначаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 № 60 „Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнет“», — пішуць стваральнікі.
Яны дадаюць, што сэрвіс — гэта цалкам беларуская распрацоўка.
Спампаваць Depesha можна толькі ў афіцыйных крамах мабільных праграм для iOS і Android.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зараз у іхных галовах каша». Як чыноўнікі і дэпутаты Беларусі гавораць пра вайну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Трэба ўсё ж такі разабрацца з IT-тэхналёгіямі, IT-паркамі і з гэтымі айцішнікамі»