Беларуска-амэрыканская паэтка Вальжына Морт атрымала Прэмію Рыльке (Rilke Prize) за свой англамоўны зборнік паэзіі «Музыка для мёртвых і ўваскрэслых», які выйшаў у амэрыканскім выдавецтве Farrar, Straus & Giroux у 2020 годзе.
«Песьні смутку, памяці і сьведак ляжаць у цэнтры апошняга зборніка Вальжыны Морт „Музыка для мёртвых і ўваскрэслых“, кнігі, якая ярка і адчувальна паказвае перакуленую гісторыю Беларусі, краіны, напоўненай „лясамі зь непахаванымі нябожчыкамі“ і танкамі, якія езьдзяць па вуліцах», — адзначаецца на сайце катэдры ангельскай мовы Ўнівэрсытэту Паўночнага Тэхасу, якая прысуджае Прэмію Рыльке з 2011 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вальжына Морт: «Тое, што адбываецца ў Беларусі — сапраўдная паэзія, увасобленая ў цэлай краіне»Фінансавая частка прэміі, якая носіць імя вядомага аўстрыйскага паэта Райнэра Марыі Рыльке (1875–1926), роўная 10 тысячам даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вальжына Морт атрымала найвялікшую ў Канадзе прэмію за паэзію