Генэральная пракуратура Расеі прыняла рашэньне ўнесьці сайт тэлеканалу «Белсат» у сьпіс забароненых сайтаў.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Белсату», спасылаючыся на афіцыйны рэестар забароненых сайтаў у Расеі.
Пачынаючы з траўня 2020 году «Белсат» запусьціў інфармацыйны партал «Вот так» на расейскай мове — праект, арыентаваны на расейскую і расейскамоўную аўдыторыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт і сацсеткі «Белсату» прызналі «экстрэмісцкімі»27 ліпеня 2021 году інфармацыйныя рэсурсы «Белсату» былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі, распаўсюджваньне інфармацыі зь іх цягне за сабою адміністрацыйную адказнасьць. 3ь лістапада 2021 году МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Белсату» экстрэмісцкім фармаваньнем (за стварэньне такога фармаваньня і членства ў ім прадугледжаная крымінальная адказнасьць).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «„Белсат“ ня спыніць працы», — галоўны рэдактар тэлеканалу аб прызнаньні «экстрэмісцкім фармаваньнем»