Як стала вядома «Нашай ніве», 3 красавіка на волю выйшлі затрыманыя на мінулым тыдні топ-мэнэджэры банку БелВЭБ. Умовай выхаду стала «кампэнсацыя шкоды» ў буйным памеры.
Раней выданьне паведамляла пра сэнс прэтэнзій сілавікоў і Нацбанку да БелВЭБу: «драбленьне бізнэсу і сыход ад падаткаў» праз стварэньне ІТ-кампаній у ільготнай зоне ПВТ, а таксама вывядзеньне дывідэндаў без працэнтаў праз падкрэсьлена легальную схему сацыяльнага страхаваньня, створаную Прыёрбанкам. Налічаны памер «шкоды» склаў, у эквіваленце, 8 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ваенны камунізм не цярпіць багацеяў». Як беларускія ўлады атакуюць банкі29 сакавіка ў топ-мэнэджэраў банку прайшлі ператрусы, іх затрымалі супрацоўнікі ДФР. Выйсьці ў той самы дзень удалося толькі Васілю Мацюшэўскаму. Паводле крыніц «Нашай нівы», грошы Мацюшэўскі знайшоў, папрасіўшы аб дапамозе кіраўніка расейскага «Внешэкономбанка» Ігара Шувалава.
Крыніцы кажуць, што агульная сума, заплачаная за выхад мэнэджэраў, блізкая да 25 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Быў гарантам стабільнасьці — становіцца галоўным дэстабілізатарам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя, забарона на вываз харчу. Эканамічныя наступствы вайны ва Ўкраіне для Беларусі