«У нашым звароце на трэцюю нядзелю Вялікага посту – нядзелю Caritas – мы казалі аб тым, што ідзе пошук магчымасьці аказаць матэрыяльную і гуманітарную дапамогу пацярпелым ад вайны ва Украіне, – адзначана ў новым звароце. – Сёньня такая магчымасьць зьявілася ў сувязі з тым, што наша краіна таксама прымае ўцекачоў з ахопленай баявымі дзеяньнямі тэрыторыі Ўкраіны. Таму просім арганізаваць збор ахвяраваньняў і рэчаў (вопратка, харчаваньне) у парафіях з мэтай перадаць іх уцекачам з Украіны, якія ў актуальны момант знаходзяцца на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі, а дакладна ў Гомельскай вобласьці».
Біскупы зьвярнулі ўвагу на тое, што сабраныя ў парафіях ахвяраваньні «могуць быць пералічаны на разьліковы рахунак »Caritas Беларусь« альбо перададзены ў курыі дыяцэзій». Збор рэчавай матэрыяльнай дапамогі «можна арганізаваць праз парафіяльныя ці дыяцэзіяльныя [структурныя падразьдзяленьні] Caritas», піша BPN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомельскай вобласьці фіксуюць шматлікія ДТЗ з удзелам расейскай вайсковай тэхнікіРаней Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў са спасылкай на дадзеныя ўладаў Беларусі паведаміла, што за 35 дзён расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны (24 лютага – 31 сакавіка) паўднёвую мяжу Беларусі перасеклі 12.746 чалавек. Усяго з пачатку вайны з Украіны выехала больш за 4 млн чалавек.
Паводле зьвестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, з 1 сакавіка па 1 красавіка ў Беларусь уехалі 11.563 грамадзяніны Ўкраіны: з украінскай тэрыторыі – 8.291, транзытам праз Польшчу – 3.032, Літву – 194, Латвію – 46.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францускі дасьледчык пра Беларусь: Усе парушалі правілы, і гэта спрыяла кантролю за грамадзтвам