Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася выдача віз для беларусаў,паведамляе прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай.
Рынкевічс патлумачыў, што Латвія вымушана прыпыніла выдачу турыстычных віз для грамадзян Беларусі. Пры гэтым латвійскія орагны працягнуць выдаваць беларусам гуманітарныя візы (для палітычных рэпрэсаваных) і візы на аднаўленьне сям’і. Уладальнікі гуманітарных візаў змогуць атрымаць у Латвіі від на жыхарства.
1 красавіка Латвія забараніла выдаваць дазволы на жыхарства расейцам і беларусам да 30 чэрвеня 2023 году.
Эстонія працягвае выдаваць гуманітарныя візы беларусам
Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам унутраных спраў Эстоніі Крысьціянам Яані пытаньне легалізацыі беларусаў.
Яна ўзьняла пытаньне выдачы беларусам віз, відаў на жыхарства і статусу е-рэзідэнтаў у Эстоніі, а таксама пытаньне рэлякацыі беларускіх кампаній у Эстонію. Міністар запэўніў, што Эстонія, як і іншыя балтыйскія краіны, прыпыніла выдачу турыстычных, але працягвае выдаваць гуманітарныя візы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абнародавалі сьпіс яшчэ 120 установаў і арганізацыяў зь Беларусі і Расеі, адносна якіх увядуць санкцыі