Адпаведнае паведамленьне міністэрства гандлю ЗША апублікавала сёньня ў Фэдэральным рэестры — зборніку афіцыйных дакумэнтаў ураду.
Афіцыйна рашэньне мае быць абнародаванае 7 красавіка.
У апублікаваным дакумэнце заяўлена, што ўсе ўнесеныя ў санкцыйны сьпіс структуры «дзейнічалі насуперак інтарэсам нацыянальнай бясьпекі ці зьнешняй палітыцы Злучаных Штатаў». Уключэньне ў гэты пералік азначае, што «гэтыя арганізацыі больш ня змогуць атрымліваць амэрыканскія высокія тэхналёгіі безь ліцэнзіі», у якой у большасьці выпадкаў ім будзе адмоўлена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пашыраць санкцыі супраць Беларусі і РасеіМіністэрства гандлю ЗША ўнёсла ў санкцыйны сьпіс КДБ Беларусі, спэцпадразьдзяленьне КДБ «Альфа» і ўнутраныя войскі МУС Беларусі.
Акрамя таго, у сьпісе беларускія прадпрыемствы вайскова-прамысловага комплексу — прадпрыемствы канцэрну АГАТ, БелОМА, «Белсьпецзьнештэхніка», «Белтэхэкпарт», Менскі завод колавых цягачоў, КБ «Пеленг» і некалькі вайсковых рамонтных заводаў.