Урад Беларусі вырашыў павялічыць заробкі бюджэтнікам

Беларускія грошы, 13 жніўня 2021 году

Савет міністраў пастановай № 194 ад 31 сакавіка прыняў графік павышэньня базавай стаўкі. Да яе прывязаны заробки работнікаў бюджэтных арганізацый.

Базавая стаўка павялічваецца ў тры этапы:

  • з 1 сакавіка яна складзе 208 рублёў,
  • з 1 красавіка — 209 рублёў,
  • з 1 мая — 210 рублёў.

З 1 студзеня базавая стаўка складае 207 рублёў. Такім чынам, заробак вырасьце на 0,44% у адпаведнасьці з павышэньнем ад 1 сакавіка. А па стаўцы з 1 траўня заробак бюджэтнікаў павінен вырасьці ў сярэднім на 1,45%.

Раней плянавалася павышэньне базавай стаўкі з 1 верасьня. Аднак урад вырашыў пачаць гэты працэс раней і расцягнуць у часе. На павышэньне стаўкі ў сакавіку-траўні плянуюць накіраваць 27 мільёнаў рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пашыраць санкцыі супраць Беларусі і Расеі