Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны чарговы раз заявіла, што Ўкраіна ніколі не плянавала і не плянуе ніякіх агрэсіўных дзеяньняў супраць Беларусі.
Украінскія выведнікі заклікалі беларускіх вайскоўцаў адмовіцца ад удзелу на баку Расеі ў вайне ва Ўкраіне.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі таксама паведаміла, што мае пэрсанальныя зьвесткі ўсіх вайскоўцаў, а таксама іх сваякоў, са складу падразьдзяленьняў Узброеных сіл Беларусі, якіх спрабуюць уцягнуць у ганебную, чужую для іх і загадзя пройгрышную вайну супраць Украіны.
«Спадзяемся на вашую разважлівасьць. Сур’ёзнасьць нашых заяваў будзем пацьвярджаць публікацыяй адпаведнай інфармацыі», — заявілі ва ўкраінскай выведцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Луганшчыны, адвод расейскіх войскаў ад ЧАЭС, гуманітарны калідор для Марыюпалю. 36-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны