У ходзе тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім канцлер Нямеччыны Оляф Шольц заявіў пра «агульную гатоўнасьць» Бэрліна выступіць гарантам бясьпекі Ўкраіны.
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ураду ФРГ Штэфан Хэбэштрайт на прэс-канфэрэнцыі, перадае Reuters.
Хэбэштрайт падкрэсьліў, што ня хоча рабіць здагадкі наконт таго, ці будзе ўдзел Нямеччыны ў гэтай ролі таксама ўключаць вайсковы кампанэнт.
Раней кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заяўляў, што гарантамі бясьпекі Ўкраіны могуць быць сталыя сябры Рады бясьпекі ААН, а таксама, магчыма, Турэччына, ФРГ, Канада і Ізраіль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах: мірная дамова магчымая з умовай адводу войскаў на пазыцыі да 23 лютагаКіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах у Турэччыне Давід Арахамія заявіў аб перадачы Расеі праекту пагадненьня аб міжнародных гарантыях бясьпекі для краіны і спыненьні вайны на ўкраінскай тэрыторыі. Праект, сярод іншага, прадугледжвае
- Міжнароднае пагадненьне аб гарантыях бясьпекі для Ўкраіны «падобна артыкулу 5 NATO, але яшчэ больш жорсткае». Сярод краін-гарантаў – Вялікая Брытанія, Кітай, Расея, ЗША, Францыя, Турэччына, Нямеччына, Канада, Італія, Польшча, Ізраіль.