«Расея павінна тэрмінова вывесьці свае войскі з чарнобыльскай зоны. У кантэксьце ядзернай бясьпекі безадказныя і непрафэсійныя дзеяньні расейскіх вайскоўцаў уяўляюць вельмі сур’ёзную пагрозу ня толькі для Ўкраіны, а і для сотняў мільёнаў эўрапейцаў», — паведаміла Ірына Верашчук на брыфінгу ў Кіеве 30 сакавіка.
Віцэ-прэм’ерка Ўкраіны заявіла, што ўкраінская ўлада патрабуе ад Рады бясьпекі ААН неадкладна і тэрмінова ажыцьцявіць захады дзеля дэмілітарызацыі зоны адчужэньня Чарнобыльскай АЭС і ўвесьці туды спэцыяльную місію ААН для папярэджаньня рызыкі паўтарэньня чарнобыльскай ядзернай катастрофы ад дзеяньняў расейскіх вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне папярэджваюць пра «катастрафічныя наступствы» ад пажараў паблізу ЧАЭС. Дым ідзе ў бок Беларусі. ФОТА29 сакавіка ва Ўкраіну прыехаў дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі пры ААН (МАГАТЭ) Рафаэль Мар’яна Гросі. Паводле афіцыйных паведамленьняў, ён плянуе правесьці з украінскімі службоўцамі перамовы аб заплянаванай тэхнічнай дапамозе МАГАТЭ, каб гарантаваць бясьпеку ядзерных магутнасьцяў краіны і прадухіліць рызыку няшчаснага выпадку, які можа паставіць пад пагрозу людзей і навакольнае асяродзьдзе.
Паводле інфармацыі Нацыянальнай атамнай энэргетычнай кампаніі «Енергоатом», кіраўнік МАГАТЭ не плянуе наведваць ні Чарнобыльскую, ні Запароскую АЭС, захопленыя расейскімі войскамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар МАГАТЭ прыехаў ва Ўкраіну з-за пагрозаў бясьпецы ядзерным аб’ектам, якія выклікала агрэсія Расеі«Мяркую, што такіх плянаў у іх няма на сёньня, бо там вельмі небясьпечная сытуацыя, і ні мы, украінскі бок, ні міжнародныя арганізацыі, такія як ААН, ня можам даць гарантыі бясьпекі кіраўнікам МАГАТЭ, якія маглі б туды паехаць», — заявіў кіраўнік кампаніі «Енергоатом» Пятро Коцін у этэры ўсеўкраінскага тэлемаратону.
Разам з тым Пятро Коцін паведаміў, што сытуацыя па бясьпецы на Чарнобыльскай і Запароскай АЭС пагаршаецца.
- Чарнобыльская АЭС была захопленая расейскімі войскамі 24 лютага; 6 лютага расейскія захопнікі ўзялі пад кантроль Запароскую АЭС.
- Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі, што «дзеяньні баевікоў Расеі на ядзерных аб’ектах Украіны пагражаюць экалягічнай трагедыяй усёй Эўропе».