Ва Ўкраіне атрымаў раненьне падазраваны ў забойстве Нямцова

Марыюпаль, 28 сакавіка 2022 году

Фігурант справы аб забойстве Барыса Нямцова Руслан Герамееў паранены ў Марыюпалі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які назваў Герамеева «дарагім братам».

«Нядаўна я апублікаваў відэа, у якім нашае падразьдзяленьне пад кіраўніцтвам Руслана Герамеева адбіла будынак адміністрацыі Марыюпалю і паставіла на яго сьцяг Чачэнскай Рэспублікі. На жаль, падчас далейшых баёў за горад Руслан Герамееў атрымаў раненьне і трапіў у шпіталь», — цытуе Кадырава РБК. Паводле кіраўніка Чачні, жыцьцю Герамеева нішто не пагражае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Марыюпалі зьявіўся меркаваны забойца расейскага палітыка Барыса Нямцова

Руслан Герамееў — былы афіцэр батальёна «Север». Адвакаты сям’і Нямцова называлі яго меркаваным арганізатарам забойства палітыка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля страт і «піяр-вайны»: «кадыраўцы» з Украіны вярнуліся ў Чачню