29 сакавіка беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 13 чалавек.
Палітвязьнямі прызнаныя:
- Юлія Макась, Станіслаў Рачыцкі, Максім Сафонаў, Яўген Маляўка, Аліна Аўдзіенка, Кацярына Халавурт, Яна Барысовіч, Тацяна Барысовіч, Анастасія Малашук, Аляксей Кедыш, Марк Бернштэйн, якіх заключылі пад варту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»),
- а таксама Вадзім Дзенісенка і Мікіта Хількевіч, асуджаныя па арт. 341 (Апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці) і ч. 1 артыкула 342 КК.
Праваабаронцы лічаць іх перасьлед палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць іх крымінальны перасьлед.
Агулам на 29 сакавіка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўжо 1111 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Максім Знак зарабіў у калёніі ў лютым 56 капеек, Аляксей Караткоў выйшаў на волю