Ва Ўкраіне жаўнеры беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага разьвіталіся з пабрацімам Зьмітром Апанасовічам (пазыўны «Тэрор»).
Беларускі добраахвотнік 26 сакавіка ў баях за Ірпень Кіеўскай вобласьці атрымаў цяжкае раненьне, быў шпіталізаваны, але выратаваць яго ня здолелі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Загінуў баец батальёна Кастуся КаліноўскагаЦырымонія разьвітаньня праходзіла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
29 сакавіка ўкраінскія войскі вызвалілі Ірпень і ўжо другі дзень праводзяць зачыстку мясцовасьці. 25 сакавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі надаў Ірпяню званьне «гораду-героя».
Раней ва Ўкраіне загінулі два беларускія добраахвотнікі — Аляксей Скобля, пазыўны «Тур», і 27-гадовы Ільля «Літвін» зь беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў». Ільлю паранілі ў баях за Бучу, яму зрабілі апэрацыю, але гэта не дапамагло. 4 сакавіка беларус памёр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве пахавалі беларускага байца-добраахвотніка Аляксея Скоблю, які загінуў у баі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ільля «Літвін», які загінуў за Ўкраіну