Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім не пацярпеў. Пасьля чарговай расейскай атакі ён заявіў, што ў выніку абстрэлаў расейскімі войскамі пашкоджаны будынак абласной адміністрацыі.
«Няма чаго прыхоўваць, развалілі палову будынку, у мой кабінэт пацэлілі. Па людзях. Большасьць выйшлі і ўратаваліся цудам. Шукаем васьмярых цывільных пад заваламі, спадзяюся, знойдзем. Выйшлі ад 50 да 100 асобаў», — паведаміў Віталь Кім.
Абласныя ўлады паведамілі, што цяпер з Крыму на Мікалаеў вылецела расейская авіяцыя, якая плянуе працаваць на малой вышыні. Ракеты, выпушчаныя з малой вышыні, супрацьпаветраная абарона можа ня бачыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бачу супраціў беларусаў, якія ня хочуць ваяваць на чужой зямлі», — Віталь Кім, старшыня Мікалаеўскай абласной адміністрацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства абароны Расеі назвала галоўнай задачай поўнае «вызваленьне» Данбасу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: Расея шукае новыя мэтады, каб уцягнуць беларусаў у вайну