17 і 18 сакавіка жыхары Петрыкава заўважылі, што каля паромнай пераправы праз Прыпяць пачалі будаваць пантонны мост.
У гэты ж час на мясцовую чыгуначную станцыю Муляраўка прыехалі некалькі дзясяткаў танкаў і іншай вайсковай тэхнікі. Адмысловымі плятформамі, якія суправаджаліся сырэнамі, танкі перавозілі ў Петрыкаў, дзе яны езьдзілі проста па цэнтры гораду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераправа для танкаў у Петрыкаве. ВІДЭА27 сакавіка мясцовыя жыхары зафіксавалі, што пантонны мост зьнік. Здымкі са спадарожнікаў пацьвердзілі, што мост пачалі будаваць, але ўжо 20 сакавіка яго дэмантавалі. Куды падзеліся танкі і чаму прыбралі мост, невядома.