Згодна з прапанаваным законапраектам, уласнасьць Маскоўскага патрыярхату нацыяналізуецца на працягу 48 гадзін.
Помнікі архітэктуры, якія знаходзяцца ў карыстаньні Маскоўскага патрыярхату: Сьвята-Ўсьпенская Кіева-Пячэрская лаўра, Сьвята-Ўспенская Пачаеўская лаўра, Сьвята-Ўсьпенская Сьвятагорская Лаўра — пераходзяць ва ўласнасьць дзяржавы.
У манастыроў, парафій і сэмінарый Маскоўскага патрыярхату ёсьць 14 дзён, каб зьмяніць сваё падпарадкаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх РПЦ Кірыл перадаў кіраўніку Расгвардыі абраз, а той прызнаў, што ва Ўкраіне ў іх «ўсё ідзе ня так хутка, як хацелася б»Адыход праваслаўных цэркваў ад Маскоўскага патрыярхату
Некалькі праваслаўных цэркваў у сьвеце адасобіліся ад Маскоўскага патрыярхату пасьля блаславеньня, дадзенага патрыярхам Кірылам на расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. Праваслаўная царква ў Амстэрдаме першай з заходніх цэркваў заявіла аб разрыве з Маскоўскім патрыярхатам. Вайну з Украінай засудзіў Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій. У праваслаўных цэрквах Літвы цяпер штодня чытаецца малітва за Ўкраіну. Шэраг праваслаўных прыходаў у розных краінах перасталі згадваць і маліцца за патрыярха Кірыла (Гундзяева).
Акрамя таго, расейская агрэсія істотна актывізавала пераход з РПЦ у аўтакефальную царкву ў самой Украіне. За тры гады ў Праваслаўную царкву Ўкраіны перайшлі амаль 700 парафій, якія дзейнічалі ў складзе РПЦ ва Ўкраіне. Патрыярха Кірыла там таксама ня згадваюць на літургіях.
Ва Ўкраіне, паводле дадзеных на 15 сакавіка, расейскія войскі абстрэламі часткова зьнішчылі сама меней 28 культавых устаноў і выкралі некалькіх сьвятароў. Сьпікер Праваслаўнай царквы Ўкраіны архіяпіскап Яўстраці Зара перакананы, што расейскія войскі наўмысна абстрэльваюць украінскія храмы. Акрамя таго, ад расейскіх абстрэлаў пацярпеў нават Сьвятагорскі манастыр пад Славянскам, дзе выступалі супраць аўтакефаліі і дэманстравалі прыхільнасьць акурат Маскоўскаму патрыярхату, што не ўратавала манастыр ад расейскіх куляў.
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Эпіфаній асудзіў дзеяньні патрыярха Рускай праваслаўнай царквы Кірыла (Гундзяева), які 13 сакавіка перадаў ікону Віктару Золатаву, кіраўніку Расгвардыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская агрэсія ва Ўкраіне актывізавала пераход з РПЦ у аўтакефальную царкву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне расейскія войскі абстрэламі часткова зьнішчылі сама меней 28 культавых устаноў і выкралі некалькіх сьвятароў