Сьледзтва ў справе бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуры завершана

Дзяніс Насура

Матэрыялы справы палітвязьня Дзяніса Насуры перадалі ў суд.

Сьледзтва ў справе бізнэс-аналітыка IT-кампаніі EPAM Дзяніса Насуры завершана, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна». Матэрыялы расьсьледаваньня перадалі ў пракуратуру для накіраваньня ў суд.

Насуру затрымалі 9 сьнежня 2021 году. Спачатку яго арыштавалі на 13 сутак па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

31 сьнежня Насуру прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх). З гэтага часу ён знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вул. Валадарскага.

11 студзеня праваабаронцы прызналі Насуру палітвязьнем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі скарацілася колькасьць супрацоўнікаў ЕРАМ, гэта першае скарачэньне за 10 гадоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларускі рэжым бачыць у айцішніках палітычных праціўнікаў