26 сакавіка каля будынку царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага на 401 Атлянтык-Авэню ў Брукліне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё бюстаў вялікім беларускім дзеячам — нацыянальнаму герою Беларусі, ЗША і Польшчы Тадэвушу Касьцюшку і нацыянальнаму герою Беларусі — Кастусю Каліноўскаму.
Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасьць ЗША (1775-1783 гады). Па вяртаньні на Радзіму ўзначаліў у 1794 годзе вызвольнае паўстаньне народаў Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імпэрыі.
Кастусь Каліноўскі ўзначаліў вызвольнае паўстаньне супраць імпэрскай Расеі ў 1863-1864 гг.
Бюсты беларускіх герояў адлілі ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі музэй паказаў вопратку Тадэвуша Касьцюшкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску заплянавалі паставіць помнік мітрапаліту Філарэту. Каго такім чынам ушаноўвалі ў Беларусі апошнія 10 год. ФОТА