Раней армянскія СМІ паведамлялі, што азэрбайджанскія вайскоўцы адкрылі агонь каля вёскі Парух (Фарух) Аскеранскага раёну.
Армянская служба Радыё Свабода таксама цытуе заяву «Мінабароны Нагорнага Карабаху»: у ёй сказана, што ў выніку сутыкненьняў у Паруху (Фаруху) увечары 24 сакавіка загінулі «двое вайскоўцаў кантрактнай службы Арміі абароны Нагорнага Карабаху» і ёсьць параненыя. Па дадзеных армянскага боку, азэрбайджанскія вайскоўцы, апроч агнястрэльнай зброі, ужылі для нападу ўдарныя бесьпілётнікі, у тым ліку турэцкія Bayraktar TB-2. Азэрбайджан пра сваіх параненых і загінулых нічога не паведамляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія заяўляе, што азэрбайджанскія войскі перасяклі лінію мяжы ў Нагорным Карабаху«Чакаем, што міратворчыя сілы Расейскай Фэдэрацыі прымуць меры, каб забясьпечыць неадкладны вывад падразьдзяленьняў азэрбайджанскіх узброеных сілаў з зоны адказнасьці расейскага міратворчага кантынгенту, што павінна азначаць вяртаньне азэрбайджанскіх падразьдзяленьняў на зыходныя пазыцыі па стане на 23 сакавіка», — гаворыцца ў заяве МЗС Армэніі.
МЗС Азэрбайджану 25 сакавіка выпусьціла заяву, што Армэнія «спрабуе ўвесьці ў зман міжнародную супольнасьць і займаецца дэзынфармацыяй, штучна разьдзімаючы праблему». Азэрбайджанскія мэдыя пры гэтым пацьвярджаюць, што ў другой палове дня 25 сакавіка ў раёне вёскі Фарух і аднайменнай вышыні адбыўся бой.
«Выціснуць азэрбайджанскіх вайскоўцаў з гэтай стратэгічнай вышыні армянам не ўдалося. Расейскія міратворцы таксама не змаглі прымусіць азэрбайджанцаў адысьці», — піша агенцтва «Туран».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: Крэмль перакідвае расейскія войскі з Карабаху ва ЎкраінуАзэрбайджанскія мэдыя таксама паведамілі, што раніцай 25 сакавіка азэрбайджанскія вайскоўцы пачалі пракладаць дарогу да вышыні, каля якой ляжыць вёска Фарух. Яны адзначаюць, што гэтая вышыня — стратэгічны пункт: калі яна пяройдзе пад кантроль Азэрбайджану, то ў азэрбайджанскіх вайскоўцаў будзе магчымасьць назіраць за ўсімі бліжэйшымі населенымі пунктамі, а таксама за дарогай Агдам — Аскеран.
Былы камандуючы Арміяй абароны Нагорнага Карабаху Самвэл Бабаян, у сваю чаргу, заявіў, што расейскія міратворцы тыдзень таму прапанавалі прыбраць з вышыні і армянскія, і азэрбайджанскія войскі. Але, паводле яго словаў, «дамоўленасьць была выкананая толькі армянскім бокам, а Азэрбайджан без супраціўленьня расейскага боку ўчора прасунуўся на гэтых тэрыторыях».
«Армянскі бок павінен запатрабаваць, каб Расея вярнула вышыню, бо менавіта на прапанову Расеі мы прыбралі адтуль свае пазыцыі», — падкрэсьліў Бабаян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія гатовая ўсталяваць дыпляматычныя адносіны з Турэччынай- Збройны канфлікт у Нагорным Карабаху рэзка абвастрыўся ў канцы верасьня 2020 году. Тады за паўтара месяца Азэрбайджан здолеў адваяваць некалькі раёнаў, што раней былі пад кантролем Армэніі, і ўзяць горад Шушу (па-армянску — Шушы), старажытную сталіцу Карабаху. На наступны дзень пасьля ўзяцьця Шушы прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісалі мірнае пагадненьне аб спыненьні вайны ў рэгіёне.
- За Армэніяй і Азэрбайджанам, згодна з умовамі дамовы, былі замацаваныя тэрыторыі, на якіх войскі знаходзіліся на момант падпісаньня дамовы, а ўздоўж лініі судакрананьня было вырашана разьмясьціць міратворчую місію Расеі. Расейскі міратворчы кантынгент у Карабаху быў вызначаны ў 1960 вайскоўцаў, 90 бронетранспартэраў, 380 адзінак аўтамабільнай і спэцыяльнай тэхнікі.