У польскай частцы пушчы жыве больш зуброў, чым у беларускай.
Паводле прэс-службы нацыянальнага парку, у Белавескай пушы цяпер жыве 703 зубры. Гэта на 28 болей, чым годам раней.
Пры гэтым, у польскай частцы Белавескай пушчы жывуць 779 зуброў.
У беларускай папуляцыі зубра летась нарадзілася 78 цялят, з якіх да канца году дажылі 77. Дарослых самцоў (старэйшых за тры з паловай гады) налічылі 117, самак — 402, маладняку — 107.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: у Беларусі і сьвеце сьвяткуюць Дзень ВоліЗубры жывуць у пяці раёнах Белавескай пушчы. Больш за ўсё — у паўднёвым (334 асобіны) і паўночна-ўсходнім (150).