Падарунак чытачам — новая кніга Бібліятэкі Свабоды «Галасы Беларусі – 2021»

У Бібліятэцы Свабоды выйшла 83-я кніга — «Галасы Беларусі 2021». У 2021-м героі папярэдняй кнігі «Галасы Беларусі –2020» за сваю грамадзянскую пазыцыю перажылі звальненьне з працы, ператрусы ў хаце, гвалт, прыніжэньне, допыты, прысуды, уцёкі за мяжу або трапілі ў турму. У гэтай кнізе яны расказваюць пра тое, што зь імі здарылася. Вялікія гісторыі тут суседзяць з кароткімі эпізодамі і «Цытатамі праз краты». У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода і іншых СМІ, сацыяльных сетак.

КОЖНЫ АРКУШ БЕЛЫ,
КОЖНЫ РАДОК ЧЫРВОНЫ

Першай гіне граматыка:
Усё адбываецца бяз косак, бяз кропак,
без двукосьсяў.
Скончыўся ўмоўны лад: ня можа быць,
а будзе ці не.
Назоўнікі агаліліся:
Ня ўлада, а акупацыя, ня суд, а расправа,
ня вязень, а палонны.
Зьніклі паўцені, зьявіліся колеры:
Кожны аркуш белы, кожны радок чырвоны.
Такая вайна.

Аляксандар Лукашук,
Бібліятэкар Свабоды

Спампаваць кнігу ў фармаце .pdf.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вострая Брама», вастрэйшая з кожным днём. Аўдыёархіў легендарнай перадачы