Амаль траціна беларускіх IT-спэцыялістаў пакінула краіну, — вынікі апытаньня

Ілюстрацыйнае фота

Пераяжджаюць праграмісты пераважна ў Польшчу і Грузію.

Сайт Dev.by правёў апытаньне сярод 3000 спэцыялістаў IT-галіны аб іхных плянах на пераезд.

Аб пераезьдзе або намеры рэлякацыі расказалі 55% ІТ-спэцыялістаў. 27% сказалі, што ўжо пераехалі, 28% плянуюць гэта зрабіць. Столькі ж ня вызначыліся. Толькі 15% не зьбіраюцца рэлякавацца.

Найбольш жадаюць выехаць зь Беларусі спэцыялісты сталага і сярэдняга веку — звыш 60%. Сярод маладых 43%.

Амаль 38% ІТ-адмыслоўцаў выбралі для пераезду Польшчу, 25,5% — Грузію. Гэтыя кірункі наперадзе зь вялікім адрывам. 8,4% пераехалі ў Літву, каля 4% выбралі Ўзбэкістан і Турэччыну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ёсьць пагроза жыцьцю, то ня думаеш пра нізкія падаткі». Былы чыноўнік Яўген Буры расказаў пра беларускі бізнэс за мяжой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з самых дарагіх стартапаў, Flo, пакідае Беларусь