Выйшлі на волю палітвязьні Уладзімір Шынкевіч і Андрэй Гарбуноў

Беларускі сьцяг зь імёнамі палітвязьняў (1996-2022)на акцыі ў Кіеве ў студзені 2022 году. Аўтарка Марыя Грыц.

У двух беларускіх палітвязьняў днямі скончыліся тэрміны адбываньня пакараньня і яны выйшлі на волю, паведамляюць праваабаронцы.

54-гадовы Уладзімір Шынкевіч з Оршы 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калёніі № 22 у Даманаве Івацэвіцкага раёна.

Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калёніі агульнага рэжыму. Па вэрсіі сьледзтва, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зьневажальны пост у дачыненьні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжаньні.

Таксама скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю палітзьняволены Андрэй Гарбуноў з Бабруйску.

Ён быў асуджаны да аднаго года «хіміі» за абразу міліцыянта ў Тэлеграме (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Тэрмін адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 24 у Гродне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 7 новых палітвязьняў. Усяго такіх 246