Урад Вялікай Брытаніі рыхтуецца ўзяць пад кантроль філію «Газпрому»

Урад Вялікай Брытаніі рыхтуецца часова ўзяць пад сваё кіраваньне брытанскую філію «Газпрому» — кампанію Gazprom Marketing & Trading Retail Ltd.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Gazprom Marketing & Trading Retail Ltd мае больш за 30 тысячаў бізнэс-кліентаў у Вялікай Брытаніі. У 2020 годзе гэтая кампанія забясьпечвала пятую частку попыту на газ з боку карпаратыўных кліентаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбуйнейшая нямецкая энэргетычная кампанія E.ON адмовілася купляць расейскі газ