Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая нямецкая энэргетычная кампанія E.ON адмовілася купляць расейскі газ


Каля офісу E.On
Каля офісу E.On

Прычына – вайна Расеі супраць Украіны, паведаміла прэс-служба кампаніі E.ON.

«Мы купляем наш газ на аптовых рынках у Эўропе. E.ON ня мае доўгатэрміновых кантрактаў на пастаўку непасрэдна з вытворцамі. Аднак невялікая колькасьць прыроднага газу ў нашым партфэлі была закуплена ў гандлёвых кампаній «Газпрома» у Эўропе», – адзначаецца ў заяве галоўнага выканаўчага дырэктара E.ON SE Леанарда Бірнбаўма, піша Reuters.

Бірнбаўм падкрэсьліў, што расейскі рынак ня быў мэтавым рэгіёнам E.ON.

E.ON. належыць 15,5% Nord Stream AG, апэратара газаправода «Паўночны поток».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG