Расейскае МЗС заявіла, што ў адказ на санкцыі Японіі замарожвае перамовы аб мірнай дамове. Гэта азначае, што фармальна дзьве краіны цяпер знаходзяцца ў стане вайны.
Таксама Масква прыпыніла дзеяньне бязьвізавай праграмы, якая дазваляла грамадзянам Японіі наведваць паўднёвыя Курылы, і выйшла з дыялёгу аб наладжваньні сумеснай гаспадарчай дзейнасьці на астравах.
Такое рашэньне МЗС Расеі матывавала «відавочным недружалюбным характарам уведзеных Японіяй аднабаковых абмежаваньняў супраць Расеі». Краіна разам зь іншымі чальцамі NATO і ЭЗ увяла некалькі пакетаў санкцый супраць Расеі і Беларусі.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Расея і Японія так і не падпісалі мірную дамову. Спрэчным пытаньнем засталася прыналежнасьць чатырох паўднёвых Курыльскіх астравоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японія, Аўстралія і Новая Зэляндыя ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі