Пра гэта паведамляе BPN. Паводле словаў Данілава, украінскі бок «пасылае сыгналы» беларускім вайскоўцам, а таксама іх жонкам, каб яны «не думалі ўдзельнічаць у вайне».
«Нягледзячы на тое, што з беларускага боку ідзе зараз, мы стрымліваем сябе, каб не даваць адказ. Але калі бот хаця б аднаго беларускага салдата перасячэ мяжу, ён будзе зьнішчаны», — запэўніў Данілаў.
Сакратар РНБА адзначыў, што ўкраінскае камандаваньне мае дастатковую інфармацыю аб «ваенных справах, якія вядуцца на тэрыторыі Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар РНБА: Украіна мае магчымасьць нанесьці ўдар па тэрыторыі Беларусі, калі будзе загад Зяленскага«Пуцін змушае Лукашэнку прымаць такое рашэньне. А Лукашэнка, як разумны чалавек, разумее, чым гэта можа скончыцца. Гэта будзе крахам для Беларусі. Ім гэта не трэба. Беларускаму народу дык дакладна. Гэта трэба толькі Пуціну», — перакананы ён.
Данілаў папярэдзіў, што калі ў беларусаў «ёсьць жаданьне вяртацца ў чорных плястыкавых мяхах грузам 200», то ўкраінцы «ім гэта забясьпечаць» так, «як забясьпечылі гэта ўжо 14 тысячам расейцаў, якіх расейскае кіраўніцтва ня хоча забіраць» з тэрыторыі Ўкраіны.
Генштаб Узброеных сілаў Украіны 20 сакавіка паведаміў аб «прыкметах падрыхтоўкі» беларускіх войскаў да «прамога ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палымянае прывітаньне і 30 срэбранікаў». Кіеў апублікаваў запіс ад’езду амбасадара Беларусі з Украіны18–19 сакавіка Ўкраіну пакінула апошняя група супрацоўнікаў беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва, уключаючы амбасадара Ігара Сокала.
У сувязі з ваеннай агрэсіяй заходнія краіны ўвялі ў дачыненьні да Расеі беспрэцэдэнтныя санкцыі, у дачыненьні да Беларусі, кіраўніцтва якой лічаць саўдзельнікам Масквы, прыняты меншыя, але ўсё роўна істотныя абмежавальныя меры.