Міжнародная супольнасьць павінна ізаляваць Беларусь і Расею ва ўсіх сэктарах і ва ўсіх міжнародных арганізацыях з прычыны вайны ва Ўкраіне, заявіў сёньня прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Польшчы пачынае дэрусіфікацыю польскай эканомікі. Маравецкі: Пуціна можна перамагчы двума спосабамі«Мы павінны адключыць ад сыстэмы SWIFT усе расейскія і беларускія фінансавыя ўстановы, закрыць нашы марскія порты, як закрылі паветраную прастору, максымальна хутка забясьпечыць незалежнасьць Эўразьвязу ад расейскіх энэргарэсурсаў», — цытуе Беларускі партал навінаў паведамленьне прэсавай службы прэзыдэнта Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва абмежавала памер гатоўкі ў эўра, якую могуць вывезьці грамадзяне Беларусі і Расеі