Сыстэма будзе разьмешчана на авіябазе ў цэнтральнай Славаччыне, сказаў міністар.
«Іншыя раёны разгортваньня ў цяперашні час узгадняюцца экспэртамі па магчымасьцях сыстэмы Patriot, каб ахоўны парасон ахапіў як мага большую частку Славацкай Рэспублікі», — сказаў ён.
Міністар таксама адзначыў, што сыстэма Patriot не зьяўляецца заменай сыстэмы С-300 савецкай вытворчасьці, якая знаходзіцца на ўзбраеньні Славаччыны. Паводле яго слоў, гэта яшчэ адзін элемэнт абароны паветранай прасторы краіны.
Ён падкрэсьліў, што С-300 састарэў. «Улічваючы яе ўзрост, тэхнічны стан, недахоп магчымасьцяў і фактычную залежнасьць ад Расійскай Фэдэрацыі (якая пасьля несправакаванай агрэсіі ва Ўкраіне абсалютна непрымальная для любога ваеннага супрацоўніцтва), мы пастараемся ў будучыні замяніць яе на іншую сыстэму, якая б забясьпечыла больш сур’ёзную абарону Славацкай Рэспублікі», — напісаў кіраўнік Мінабароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO ўзмоцніць супрацьракетную абарону ў адказ на расейскую ракетную пагрозу, — генэральны сакратар Столтэнбэрг