«Гэта чалавек, які стаў нобэлеўскім ляўрэатам — ня будзем казаць, як і чаму, — які вырас на гэтай зямлі, здрадзіла яе і зьбегла адсюль. Яе ніхто не выдвараў, не выганяў зь Беларусі. Гэта яе права. Яна выбрала Нямеччыну. Там, напэўна, цяплей, — цытуе Лукашэнку Zerkalo.io. — Там, мусіць, прыплачваюць, можа, яшчэ нешта, ня ведаю. Я гэтым пытаньнем не цікаўлюся. У нашым грамадзтве такой праблемы няма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч: У нас ужо няма незалежнасьці, і мы краіна-агрэсар. Гэта сорамна і страшнаПаводле Лукашэнкі, няма ніякіх перашкодаў, каб Алексіевіч магла вярнуцца ў Беларусь.
«Яна на сёньняшні дзень, хутчэй за ўсё, як і ўсе іншыя, можа вярнуцца ў Беларусь. Але калі яны дапусьцілі парушэньні нашых законаў, яны павінны разумець, што яны паводле гэтых законаў павінны адказаць, як любы грамадзянін Беларусі», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Алексіевіч: «„Чырвоны чалавек“ зноў падняўся і дае нам бой. Спадзяюся, апошні»- У 2020 годзе Сьвятлана Алексіевіч увайшла ў прэзыдыюм Каардынацыйнай рады — палітычнага і грамадзянскага органу, створанага з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай з мэтай прыняцьця захадаў дзеля стабілізацыі сытуацыі ў Беларусі, забесьпячэньня трансфэру ўлады і абароны сувэрэнітэту і незалежнасьці. У верасьні таго ж году Алексіевіч зьехала ў Нямеччыну на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD).