Расейская сьпявачка Земфіра выпусьціла кліп з кадрамі вайны ва Ўкраіне і затрыманьняў антываенных дэманстрантаў у Расеі. У песьні ёсьць словы «не страляйце» і «не маўчыце».
Паведамляецца, што сьпявачка пасьля пачатку вайны пакінула Расею.
З афіцыйнага Youtube-каналу Земфіры выдаленыя ўсе кліпы і іншыя відэа, акрамя двух — «Не страляйце» і запісанай у 2008 годзе кавэр-вэрсіі песьні «Вiдпусти» ўкраінскага рок-гурту «Акіян Эльзы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Земфіра, украінскі сьцяг і Літва – беларусы абмяркоўваюць сябе