Міністар замежных спраў Узбэкістану Абдулазіз Камілаў на пасяджэньні Сэнату Олій Мажлісу краіны закрануў падзеі ва Ўкраіне і агучыў пазыцыю Ўзбэкістану ў адносінах таго, што адбываецца, паведамляе UzNews.uz.
«Па-першае, сытуацыя вакол Украіны выклікае сур’ёзную заклапочанасьць ва Ўзбэкістане. Па-другое, Узбэкістан адданы пошуку мірнага разьвязаньня сытуацыі і ўрэгуляваньню канфлікту дыпляматычнымі сродкамі. Для гэтага, перш за ўсё, павінны быць неадкладна спынены ваенныя дзеяньні і гвалт», — сказаў Абдулазіз Камілаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пра расейскае прызнаньне «ДНР» і «ЛНР»: «Беларусь асуджае гэты незаконны крок»Ён падкрэсьліў, што Ўзбэкістан гістарычна меў шматплянавыя адносіны як з Расеяй, так і з Украінай.
«Зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, Узбэкістан будзе працягваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з абедзьвюма краінамі. Мы працягнем аказваць гуманітарную дапамогу Ўкраіне ў гэты няпросты час», — дадаў кіраўнік МЗС.
Абдулазіз Камілаў заявіў таксама, што Ўзбэкістан прызнае незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
«Мы не прызнаём Данецк і Луганск асобнымі рэспублікамі», — дадаў узбэцкі міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сэрыя безадказных заяваў», — пасьля Армэніі і ва Ўзбэкістане адрэагавалі на інтэрвію Лукашэнкі Салаўёву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аркадзь Мошэс: «Далучэньне Беларусі да Расеі без далучэньня Ўкраіны ня мае для Пуціна вялікага сэнсу»