Сёньня дваццаць чацьвёрты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 18 сакавіка:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы ракетны напад на Львоў; людзі застаюцца ў падвале разбомбленага тэатру ў Марыюпалі. 23-і дзень вайны Расеі супраць Украіны
Дата дня
19 сакавіка 1895 году нарадзіўся Тамаш Грыб, палітык, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве й Чэхаславаччыне.
Таксама ў гэты дзень
1917 — Часовы ўрад Расеі прызнаў незалежнасьць Фінляндыі.
1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.
1958 — адкрыцьцё першага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.
1982 — пачатак Фолклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікай Брытаніяй.
1992 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб стварэньні самастойных Узброеных сілаў краіны.
2003 — пачатак вайны ў Іраку.
2006 — трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандар Лукашэнка, пачатак масавых пратэстаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Плошча».
У гэты дзень нарадзіліся
1612 — Соф’я Слуцкая, княгіня, праваслаўная дзяячка.
1921 — Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.
У памяці
1887 — Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры.
2005 — Арсень Скаруліс, беларускі палітычны актывіст, юрыст, абаронца ў шматлікіх палітычных працэсах 1996–2000 гадоў.