ПАРЭ ўхваліла выключэньне РФ з Рады Эўропы і прызнала Прыднястроўе зонай расейскай акупацыі

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прагаласавала за выключэньне Расеі з арганізацыі.

Рашэньне было прынятае практычна аднагалосна — «за» прагаласавалі 216 дэлегатаў, устрымаліся 3, супраць не было ніводнага голасу. Гэта азначае, што зьвяртацца ў Эўрапейскі суд у правах чалавека расейцы цяпер ня змогуць.

Акрамя гэтага, ПАРЭ аднагалосна прыняла папраўку аб афіцыйным прызнаньні Прыднястроўя зонай расейскай акупацыі.

Падчас разгляду рэзалюцыі Расея падала заяву аб самастойным выхадзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністры Чэхіі, Польшчы і Славеніі прыбылі ў аточаны Кіеў для сустрэчы зь Зяленскім