У санкцыйны сьпіс трапілі былы кіраўнік Дзярждэпартамэнту Гілары Клінтан, прэсавая сакратарка Байдэна Джэн Cакі, яго дарадца па нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван, кіраўнік ЦРУ Ўільям Бэрнс. У паведамленьні расейскага МЗС гаворыцца, што санкцыі сталі «непазьбежным вынікам вельмі русафобскага курсу, узятага цяперашняй адміністрацыяй ЗША».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўводзяць пэрсанальныя санкцыі супраць Пуціна за ўварваньне ва ЎкраінуАбмежаваньні на ўезд уведзеныя ў адказ на санкцыі ЗША супраць вышэйшых расейскіх чыноўнікаў, дзяржслужбоўцаў і прэзыдэнта. У канцы лютага Вашынгтон абвясьціў аб забароне на ўезд і замарозцы магчымых актываў Уладзіміра Пуціна, міністраў замежных спраў і абароны Сяргея Лаўрова і Сяргея Шайгу і кіраўніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў РФ Валера Герасімава.
Санкцыі супраць іх, а таксама амаль усіх чальцоў расейскага парлямэнту і ключавых галінаў эканомікі, былі ўведзеныя ў адказ на ўварваньне расейскага войска ва Ўкраіну.