На музычным конкурсе «Эўравізія-2022», які пройдзе ў Італіі, Украіну прадставіць гурт Kalush Orchestra. Пра гэта паведамляецца ў суполцы ўкраінскай дэлегацыі ў фэйсбуку.
«Наша моцная і неймаверная дзяржава ўсё жвозьме ўдзел у «Эўравізіі-2022»! Нягледзячы на баявыя дзеяньні, гурт KALUSH Orchestra запіша свой выступ у бясьпечным месцы, які будзе накіраваны арганізатарам песеннага конкурсу, а ў выпадку нашай перамогі над акупантамі да траўня наша дэлегацыя адправіцца ў Італію і прасьпявае ўжывую на ўсю Эўропу!», — гаворыцца ў паведамленьні каманды.
Украінскі гурт выступіць з рэп-калыханкай «Stefania», якая выконваецца пад нацыянальную музыку.
«Stefania, у прынцыпе, гэта песьня, якая напісана для мамы, якая потым трапіла на «Эўравізію», а цяпер я магу яе лічыць пратэставай песьняй. Хаця там пра гэта няма ні слова, але яна вось стала якраз той песьняй, у якой вельмі шмат украінскага этнакоду. І якая цяпер максымальна паднімае баявы дух нашай краіны, — расказаў саліст Kalush Алег Псюк парталу 24tv.
«Эўравізія» сёлета пройдзе 10-14 траўня ў італьянскім горадзе Турыне.
Расея і Беларусь удзельнічаць у конкурсе ня змогуць, іх адхілі ад удзелу ў «Эўравізіі». На думку арганізатараў, удзел Расеі «дыскрэдытуе конкурс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ВГТРК, «Первый канал», «Останкино» прыпынілі ўдзел у Эўрапейскім трансьляцыйным зьвязе«Эўрапейскі трансьляцыйны зьвяз абвясьціў, што ніводзін расейскі выканаўца ня возьме ўдзелу ў конкурсе песьні „Эўравізія“ сёлета», — гаворыцца ў заяве зьвязу.
Беларусь адхілілі ад конкурсу яшчэ раней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расею адхілілі ад удзелу ў «Эўравізіі»Італія атрымала права прымаць «Эўравізію» пасьля перамогі італьянскай групы Maneskin зь песьняй «Zitti e Buoni» ў траўні 2021 году ў Ратэрдаме.
У 2021 годзе арганізатары конкурсу адхілілі прадстаўніка Беларусі, групу «Галасы ЗМеста», зь песьняй «Я навучу цябе» за залішнюю палітызаванасьць.
Група «Галасы ЗМеста» падрыхтавала дзьве новыя песьні для «Эўравізіі». Аднак пазьней арганізатары конкурсу заявілі, што, старанна вывучыўшы новы матэрыял, прыйшлі да высновы, што ён таксама парушае правілы.
У адказ на гэта Белтэлерадыёкампанія адмовілася трансьляваць конкурс. Яны аргумэнтавалі гэта рашэньне тым, што прадстаўнікі Беларусі — гурт «Галасы ЗМеста» — не дапусьцілі на конкурс. Белтэлерадыёкампанія заявіла, што прыме рашэньне аб удзеле ў «Эўравізіі-2022», калі прыйдзе час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусі няма ў сьпісе ўдзельнікаў «Эўравізіі» 2022 году