«Жадан — адзін з найвялікшых паэтаў Украіны і выдатны празаік, перакладаны і ўзнагароджаны ў сьвеце — паводле нас зьяўляецца пісьменьнікам нобэлеўскага фармату, — напісалі польскія навукоўцы ў адмысловай заяве. — Свабодная Ўкраіна шмат у чым гаворыць і думае словамі Жадана, уважліва іх слухае. Сёньня паэт у сваім Харкаве. І ён змагаецца».
Польскія СМІ адзначаюць, што калі б Швэдзкая акадэмія прыняла гэтую кандыдатуру сёлета і ўзнагародзіла ўкраінскага пісьменьніка, яна б мусіла парушыць свой рэглямэнт, бо заяўкі з намінантамі з усяго сьвету на бягучы год прымаюцца да 31 студзеня.
Украіна да гэтага часу ня мае ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ірына Забіяка: «Нобэлеўскую прэмію я б дала Сяргею Жадану»Сяргей Жадан (нар. 1974) лічыцца адным з самых таленавітых сучасных літаратараў Украіны. Аўтар, сярод іншага, зборнікаў вершаў «Генэрал Юла», «Баляды пра вайну і адбудову», «Лілі Марлен» і «Жыцьцё Марыі» ды перакладзеных на беларускую мову раманаў «Дэпеш мод», «Anarchy in the UKR», «Варашылаўград».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі гурт «Жадан і Сабакі» выпусьціў кліп у падтрымку беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жадан: Разьядноўвае ня мова, а тое, што на ёй выказваем