У прэс-цэнтры завода выданьню av.by расказалі, што такое рашэньне прынята ў сувязі з парушэньнямі лягістычных сувязяў і перабоямі ў пастаўках матэрыялаў і камплектных з КНР.
Як заявілі на прадпрыемстве, часовая паўза не адаб’ецца на продажы і абслугоўваньні аўтамабіляў Geely у Беларусі.
Першым пасьля паўзы працу адновіць цэх зваркі. Тыя, каму давядзецца ісьці ў адпачынак на гэты час, атрымаюць выплаты, з астатнімі пытаньні вырашаюцца індывідуальна.
Пад Барысавам вырабляюцца красовэры Geely Atlas Pro, Geely Coolray і Tugella. Сёлета кіраўніцтва заводу не плянуе маштабнай мадэрнізацыі мадэльнага шэрагу. На другую палову 2022-га намечана буйнавузлавая зборка поўнапамернага красовэра Mоnjaro і Geely Emgrand чацьвёртага пакаленьня з заводзкім індэксам SS11. Па дадзеных БАА, прадукцыя беларускага прадпрыемства ўтрымлівае другое месца ў топе найбольш прадаваных аўтамабільных марак у краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У розных гарадах Расеі праходзяць антываенныя акцыі. Больш за 800 затрыманыхРаней Geely другі раз за бягучы год падняла цэны на ўсе машыны. Так, з 10 сакавіка цана транспартных сродкаў у залежнасьці ад мадэлі і мадыфікацыі вырасла з 6500 да 17 800 рублёў. Хутчэй за ўсё, аўтамабілі будуць даражэць і далей, бо заводу, які закупляе машына-камплекты за валюту, неабходна кампэнсаваць страты ад падзеньня беларускага рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Поўная параза Расеі ўсё бліжэй». Дванаццаць тэзісаў Фрэнсіса Фукуямы