Пра гэта Свабодзе паведаміла сваячка Дзьмітрыя Шыльца.
Вайна засьпела 38-гадовага Дзьмітрыя Шыльца ў Кіеве. Ён акурат прыехаў ва ўкраінскую сталіцу з таварам. «Толькі на трэці дзень вайны ён выгрузіў тавар, дачакаўся прыяцеля — таксама з Мазыра, дальнабойшчыка, і разам яны паехалі ў бок мяжы. Мяжу ён ня змог перасекчы. Ня ведаю, мне сказаў, што стаяць блёк-пасты. Яны чакалі гуманітарнага калідора, каб трапіць у Беларусь. Яны з Іванам засталіся пад Корасьценем. Сказаць пра ўкраінцаў нічога благога не магу — яны падтрымлівалі хлопцаў, прыносілі ім ежу...», — расказала сваячка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы выламалі дзьверы ў кватэрах, рабуюць, забіраюць у людзей апошнюю ежу». Як беларус выбраўся з акупаванага ГастомеляПасьля здарэньня яна тэлефанавала ў шпіталь, прапаноўвала лекі, дапамогу. «Але там адказалі, што ўсё ёсьць, галоўнае — вывесьці Дзіму з крытычнага стану. А сёмай раніцы сёньня ён памёр. Цяпер мы ня можам забраць целы, хоць і падключылася беларускае МЗС. Усёй інфармацыі я сказаць не магу і нават не валодаю ёй. Але пачаліся праблемы, перашкоды. Самае страшнае, зразумела, ужо адбылося. Мы ўжо так думаем — што калі ня дома пахаваць, то хоць там, каб ведаць месца і потым перапахаваць. Інфармацыя з украінскага боку зьменлівая. Было абяцаньне перадаць цела, але пакуль нешта ня так», — дадала жыхарка Мазыра.
Пра беларусаў-дальнабойшчыкаў, якія трапілі пад абстрэл у Корасьцені, 10 сакавіка расказаў мэр гораду Ўладзімір Маскаленка. Паводле ягоных словаў, у беларусаў пасьля абстрэлу ракетамі былі траўмы, несумяшчальныя з жыцьцём. «Яны ня ведалі, што якраз зь беларускіх аэрадромаў паляцяць расейскія ракеты, будуць бамбіць Корасьцень», — дадаў мэр гораду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш за ўсё людзям цяпер патрэбная вызначанасьць». Тры гісторыі пра беларусак, якія дапамагаюць у часы вайны