Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту патлумачыла адмову далей прымаць дакумэнты на апастыль «тэхнічнымі няспраўнасьцямі». Там абяцаюць аднавіць прыём дакумэнтаў і паведаміць аб гэтым, як толькі праблему зьліквідуюць.
«Загадзя выплачаны дзяржаўны збор будзе сапраўдным пасьля аднаўленьня адміністрацыйнай працэдуры. Разам з тым, зрабіць яе вяртаньне можна зьвярнуўшыся ў падатковы орган», — дадалі ва ўпраўленьні юстыцыі.
Апастыль — спэцыяльны знак, які ставіцца на дакумэнтах некамэрцыйнага характару, робіцца дзяржаўнымі ўстановамі і інстанцыямі краін-удзельніц Гааскай канвэнцыі аб легалізацыі афіцыйных дакумэнтаў. Апастыль дакумэнтаў уключае ў сябе найменьне дзяржавы, якая выдала апастыль, прозьвішча, імя, пасаду, дату, адрас пражываньня асобы, якая яго падпісала. Іншымі словамі, апастыль — гэта пацьверджаньне таго, што дакумэнт, на якім ён стаіць, сапраўды выдадзены дзяржаўным органам.
Беларусам для выезду за мяжу часта патрабуецца дазвол на працу і завераны натарыюсам пераклад некаторых дакумэнтаў на мову краіны, дзе чалавек працуе або вучыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск — Масква — Стамбул — Тбілісі. Як выехаць зь Беларусі за мяжу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто будзе лячыць? Дактары — пра звальненьні мэдыкаў паводле сьпісаў спэцслужбаў